Аптэкам дазволілі адпускаць некаторыя лекі без рэцэпту

Мінздароўя дазволіла аптэкам адпускаць лекі без рэцэпту, калі гэта прадугледжана інструкцыяй па ўжыванні. Адпаведны дакумент з'явіўся на сайце ведамства.

Ліст Мінздароўя адзначае, што лекі, зарэгістраваныя ў Дзяржаўным рэестры лекавых сродкаў Беларусі з парадкам водпуску "без рэцэпту", трэба прадаваць без рэцэпту незалежна ад іх уключэння ў названы пералік. Інфармацыя пра безрэптурны продаж указваецца ў інструкцыях па ўжыванні, лістках-укладышах і на ўпакоўках лекавых сродкаў.

Безрэцэптурны пералік лекавых сродкаў быў зацверджаны ў чэрвені 2012 года, адзначае БЕЛТА. Аднак пасля гэтага ў Дзяржаўным рэестры быў зарэгістраваны шэраг новых безрэцэптурных лекаў. У продажы яны з'явіліся, але ў безрэцэптурны пералік не трапілі, таму ў вытворцаў і аптэчнай сеткі ўзнік пытанні па рэалізацыі такіх прэпаратаў.

Цяпер перарабляць безрэцэптурны пералік у Мінздароўя лічаць немэтазгодным, пакуль не набудзе моц Закон ад 17 лістапада 2014 г. "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб лекавых сродках".

Фота — belinvestpharma.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі