"Апошні званок" для найлепшых выпускнікоў краіны празвініць сёлета ў Оршы
Свята пройдзе на базе палаца "Лядовая Арэна".
Орша атрымала афіцыйны статус цэнтра моладзевага руху, паведамляе тэлеканал АНТ.
На працягу ўсяго 2019 года тут абяцаюць багатую на падзеі праграму. Тут будуць праходзіць усе адукацыйныя праекты — напрыклад, рэспубліканскія алімпіяды, студэнцкія фэсты.
Орша развіваецца як новы прамысловы вузел, таму тут адкрыюць вялікі навучальны цэнтр па станкабудаванні для маладых спецыялістаў.
А ў траўні тут празвініць "Апошні званок" для найлепшых выпускнікоў краіны. Свята пройдзе на базе палаца "Лядовая Арэна".