Апазіцыйную партыю высяляюць з офіса, яна можа згубіць рэгістрацыю

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) мусіць вызваліць памяшканне свайго галоўнага офіса ў Мінску, якое арэндуе з 2006 года. Такое рашэнне суда паставіла пад пагрозу існаванне партыі, бо без юрыдычнага адраса яна падлягае ліквідацыі. Як паведамляе "БДГ", БСДП (Г) абавязаная вызваліць офіс да 15 кастрычніка. Яе старшыня Анатоль Ляўковіч наракае на тое, што знайсці новы юрыдычны адрас будзе няпроста. Прычым шукаць яго будуць не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах краіны.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі