Вы тут

Апазіцыянеры прыйшлі ў фан-зону Еўрапейскіх гульняў з пратэстам супраць Расіі

Акцыя ў цэнтры Мінска / NEXTA

Пікет супраць інтэграцыі з Расіяй адбыўся ўвечары 21 чэрвеня ў цэнтры Мінска, паведамляе блогер NEXTA.

Некалькі чалавек прыйшлі ў фан-зону Еўрапейскіх гульняў на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту. Яны трымалі плакаты "Беларусь не Расія", "Адчапіцеся ад нас са сваёй інтэграцыяй", "Пуцін! Мы не адзін народ" ды інш. Мяркуючы па подпісах на плакатах, акцыю зладзілі прыхільнікі "Народнай Грамады" Мікалая Статкевіча

Сам Статкевіч удакладніў, што ў акцыі ўдзельнічалі Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш і Рыгор Пагарцаў.

Удзельнікаў пікета затрымалі і адвялi ўбок. Па звестках блогера NEXTA, пасля гэтага іх збілі.