Апазіцыя падрыхтавала прапановы ў выбарчае заканадаўства

У рамках кампаніі "Права выбару" шэраг беларускіх партыяў і аб'яднанняў падрыхтавалі законапраект, які змяняе практыку правядзення выбараў і рэферэндумаў у краіне. Яго прапануецца вынесці на разгляд Палаты прадстаўнікоў, перадае прэс-служба руху "За Свабоду". Ініцыятыву падтрымалі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Партыя БНФ, кампанія "Гавары праўду!", БСДП (Грамада), рух "За Свабоду" ды іншыя арганізацыі.

У дакуменце прапануецца павысіць рэпрэзентатыўнасць тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій, пашырыць магчымасці палітычных партый для ўдзелу ў выбарах праз накіраванне сваіх прадстаўнікоў у склад выбаркамаў. Таксама прапануецца ўвесці інстытут чальцоў ЦВК з правам дарадчага голасу на парламенцкіх і мясцовых выбарах.

Аўтары прапануюць увесці дадатковыя гарантыі свабоднага і бесперашкоднага назірання за ходам галасавання і падлікам галасоў. Грамадзяне змаглі б даведацца пра дзейнасць выбаркамаў праз інтэрнэт.

Законапраект прадугледжвае стварэнне рэспубліканскага рэестра выбаршчыкаў. Датэрміновае галасаванне прапануецца скараціць з тыдня да двух дзён. Уводзяцца дадатковыя меры, каб прадухіліць прымус да датэрміновага галасавання, датэрміновага галасавання без дастатковых падстаў, незаконных маніпуляцый з скрынямі для галасавання падчас датэрміновага галасавання.

Таксама прадугледжваецца магчымасць онлайн-трансляцыі, відэаназірання і відэазапісу з выбарчых участкаў, абавязковы выраб празрыстых скрынак для галасавання. У дакуменце прапануецца зняць абмежаванні на правядзенне агітацыйных масавых мерапрыемстваў, адмяняецца забарона агітацыі за байкот выбараў.

Акрамя таго, распрацоўшчыкі прапаноўваюць увесці статус асабістай недатыкальнасці і іншыя гарантыі дзейнасці для ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты. Таксама прапануецца ўвесці пасаду чальца ўчастковага, тэрытарыяльнага выбаркама з правам голасу, накіраванага ў якасці прадстаўніка кандыдата ў прэзідэнты пасля яго рэгістрацыі.

Таксама прапаноўваецца стварыць назіральнаы савет па кантролі за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі. У яго павінны ўвайсці і прадстаўнікі недзяржаўных СМІ, праваабарончых і іншых аб'яднанняў.

Фота — si34.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі