Апазіцыя хоча адправіць міністра эканомікі Латвіі ў адстаўку за Беларусь

Латвійская апазіцыя ў сейме пасля трох спробаў адправіць у адстаўку міністра эканомікі Арціса Кампарса зноў паспрабуе зняць яго з пасады. Як паведамляе mixnews.lv, нагодай стала справа з продажам лізінгавай кампаніі "Parex banka" у Беларусі. Дэпутаты некалькіх партыяў падалі запыт, у якім міністру прапанавалі растлумачыць, ці адпавядае гэты продаж інтэрасам дзяржавы. У апазіцыі паўсталі падазрэнні аб безгаспадарлівых дзеяннях з актывамі, якія належаць дзяржаве. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі