Анджаліна Джолі і Він Дызель трапілі ў лік намінантаў кінапрэміі MTV

Сталі вядомыя намінанты кінапрэміі "MTV Movie Awards".


Найбольшую колькасць намінацый мае першая серыя вампірскай сагі "Змрок" і трыумфатар прэміі "Оскар" - фільм "Мільянер з трушчоб".

За прыз у катэгорыі "Лепшы фільм года" будуць змагацца фільмы "Цёмны рыцар", "Класны мюзікл 3", "Жалезны чалавек", "Мільянер з трушчоб" і "Змрок".

На званне "Лепшы акцёр года" прэтэндуюць Крысціян Бейл, Роберт Даўні-малодшы, Шайя Лабеф, Він Дызель і Зак Эфран.

У "жаночай" катэгорыі, сярод іншых, саперніцамі стануць Анджаліна Джолі, Энн Хэтуэй і Кейт Уінслет.

18-я цырымонія ўручэння ўзнагарод "MTV Movie Awards" адбудзецца 31 траўня, паведамляе Lenta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі