Анджаліна Джалі адмерала сабе тры гады жыцця

Акторка вельмі занепакоеная тым, што яна не паспее нешта зрабіць да смерці. Як піша MIGnews.com са спасылкай на амерыканскую прэсу, у бліжэйшы час Джалі хоча афіцыйна распісацца з Брэдам Пітам, каб потым ён законна мог выхоўваць іх шасцярых дзяцей.

Блізкая да зоркі крыніца паведамляе: "Джалі спрабуе жыць напоўніцу, бо перажывае, што ў яе засталося мала часу. Яна будзе рабіць усё, каб падоўжыць сабе жыццё, але баіцца, што пасля сарака гадоў нядоўга працягне".

Анджаліне Джалі ўсяго 38 гадоў. У траўні яна прайшла падвойную мастэктамію, каб зберагчы сябе ад магчымай смерці ад раку грудзей. Занепакоенасць зоркі выкліканая тым, што ад рака малочнай залозы памерлі яе маці і цётка.

Фота: lenta-ua.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі