Андрыеўскі вярнуў у мінскае "Дынама" Антонава, Шафарэнку і Балмачных
Абаронца Андрэй Антонаў, нападаючыя Алег Шафарэнка і Максім Балмачных выкліканыя з салігорскага "Шахцёра" ў мінскае "Дынама", якое выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. У паўзе чэмпіянату яны трэніраваліся разам з дынамаўцамі і пакінулі добрае ўражанне ў галоўнага трэнера Аляксандра Андрыеўскага.
У той жа час у фарм-клуб адпраўлены з "Дынама" нападаючы Віктар Андрушчанка, інфармуе "Прессбол".
У той жа час у фарм-клуб адпраўлены з "Дынама" нападаючы Віктар Андрушчанка, інфармуе "Прессбол".