Андрыеўскі і Крыкуноў адмовіліся працаваць з Захаравым у хакейнай зборнай
Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Аляксандр Андрыеўскі адмовіўся стаць асістэнтам Міхаіла Захарава ў нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі. Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння матча чэмпіянату КХЛ супраць расійскага клуба "МВД", які дынамаўцы прайгралі з лікам 1:5. Андрыеўскі спасылаецца на вялікі аб'ём працы ў клубе. БелаПАН нагадвае, што раніцай у чацвер Міхаіл Захараў паведаміў, што Андрыеўскі будзе другім трэнерам зборнай.
Як паведамляе БЕЛТА, адмовіўся працаваць у штабе Захарава з-за занятасці ў "Нафтахіміку" галоўны трэнер гэтай каманды Ўладзімір Крыкуноў. "Але калі яму (Захараву — Еўрарадыё) спатрэбіцца мая парада, то я гатовы падтрымліваць сувязь па тэлефоне", — сказаў Крыкуноў.