Андрэй Арамнаў паставіў 3 сусветныя рэкорды і прынёс першае золата Беларусі

20-гадовы штангіст Андрэй Арамнаў, якія выступае ў вагавой катэгорыі да 105 кілаграмаў, прынёс зборнай Беларусі першы залаты алімпійскі медаль. Падчас свайго выступу ён тройчы паставіў сусветны рэкорд: у рыўку (200 кг), штуршку (236 кг) і па суме дзвюх спроб.
Як паведаміў галоўны трэнер зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы Аляксандр Ганчароў, Андрэй быў упэўнены ў сваёй перамозе ад самага пачатку.

“Ён верыў у тое, што стане алімпійскім чэмпіёнам. Гэтую веру ў ім падаграваў увесь трэнерскі склад. Безумоўна, патэнцыйныя магчымасці былі агромістыя ў яго, і ён іх выкарыстаў”.

Аляксандр Ганчароў адзначыў, што ўсе беларускія штангісты, ад якіх чакалі медалёў, заваявалі іх.

Нагадаем, на рахунку нашых цяжкаатлетаў па адным медалі кожнай пробы: у Андрэя Арамнава, Андрэя Рыбакова (срэбра) і Настассі Новікавай (бронза).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі