Amnesty International: Беларускія ўлады павінны спыніць рэпрэсіі

14 ліпеня ў каля 40 розных грамадскіх арганізацый прайшлі ператрусы, цяпер жа ўлады абвясцілі аб іх ліквідацыі.
14 ліпеня ў каля 40 розных грамадскіх арганізацый прайшлі ператрусы, цяпер жа ўлады абвясцілі аб іх ліквідацыі.

Беларускія ўлады павінны спыніць рэпрэсіі супраць грамадскіх арганізацый і грамадзянскай супольнасці, заявіла дырэктар Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразерс:

"Пасля масавых арыштаў праваабаронцаў і актывістаў у пачатку мінулага тыдня ўлады цяпер ліквідуюць дзясяткі крытычна важных для грамадзянскай супольнасці арганізацый, цалкам ігнаруючы свае абавязацельствы ў галіне правоў чалавека ў адпаведнасці з міжнародным правам".

Яна лічыць, што ўлады Беларусі павінны спыніць рэпрэсіі і дазволіць грамадскім арганізацыям вярнуцца да сваёй дзейнасці. І заклікала да "рашучага міжнароднаму адказу", каб беларускія ўлады спынілі рэпрэсіі і вызвалілі затрыманых актывістаў грамадзянскай супольнасці.

14 ліпеня ля больш за 40 розных грамадскіх арганізацый прайшлі ператрусы, цяпер жа ўлады абвясцілі аб іх ліквідацыі. У іх ліку — дабрачынныя, экалагічныя, праваабарончыя і культурныя фонды.

Раней амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр пракаментавала ліквідацыю больш за 40 грамадскіх структур:

"Рэжым не можа змірыцца з БАЖ, ПЭН-цэнтрам і іншымі ўплывовымі НДА, якія займаюцца інвалідамі, мастацтвам, СМІ, правамі чалавека і шмат чым іншым. Замест таго, каб прызнаць сваю ўласную ролю ў стварэнні крызісу ў Беларусі, яны імкнуцца абвінаваціць іншых".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі