Амерыканскім салдатам-геям дазволяць адкрыта казаць пра сваю арыентацыю

Барак Абама заявіў, што пакончыць з палітыкай, калі геі і лесбіянкі не могуць служыць у войску. Амерыканскі прэзідэнт выступіў супраць практыкі, калі геі могуць служыць, не аб'яўляючы адкрыта пра сваю сексуальнай арыентацыі.

"Мы не павінны караць амерыканцаў, патрыётаў, якія жадаюць служыць радзіме. Мы павінны шанаваць іх жаданне праявіць адвагу, нават калі іх суграмадзяне паводзяць сябе эгаістычна", — сказаў Абама, адзначыўшы, што падтрымка асабліва патрэбна салдатам, калі краіна вядзе дзве вайны.

У той жа час прэзідэнт ЗША не назваў выразных тэрмінаў, калі палітыка ў войску ў дачыненні да геяў і лесбіянак зменіцца, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі