Амерыканская выведка не верыць, што вайна зможа змяніць рэжым у Іране
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / Anna Moneymaker / Getty Images
Амерыканская выведка не верыць, што вайна зможа змяніць рэжым у Іране. Пра гэта гаворыцца ў сакрэтным дакладзе Нацыянальнага выведвальнага савета, фрагменты якога трапілі да The Washington Post.
Даклад падрыхтавалі прыкладна за тыдзень да пачатку вайны ў Іране. У ім эксперты выведак прааналізавалі сцэнары пераемнасці ўлады ў выпадку проста ліквідацыі кіраўніцтва Ірана ці вайсковай аперацыі. У абодвух выпадках аналітыкі прыйшлі да высновы, што пераемнасць улады застанецца.
Перспектыва захопу ўлады ў краіне іранскай апазіцыяй была названая "малаверагоднай".
Нацыянальны выведвальны савет складаецца з аналітыкаў 18 разведвальных агенцтваў ЗША.