Амерыканская кінаакадэмія ушанавала Жана-Люка Гадара, а ён яе - не

У нядзелю, 14 лістапада, Амерыканская акадэмія кінамастацтва ўручыла свае ганаровыя прэміі, піша сайт Карэспандэнт.net. Ганаровага Оскара Акадэмія прысудзіла 79-гадоваму французскаму рэжысёру, акцёру, сцэнарысту і прадзюсару Жану-Люку Гадару. Аднак Гадар, які цяпер жыве ў Швейцарыі, загадзя паведаміў, што не мае намеру ляцець у ЗША за "Оскарам", таму статуэтку яму перашлюць. Нагадаем, сярод самых вядомых карцін Гадара - "На апошнім дыханні", "Альфавіль", "Маленькі салдат", "Чужыя" і "Кароль Лір".

Узнагародай імя Ірвінга Тальберга ўганараваны Фрэнсіс Фрод Копала. Гэта бюст кінематаграфіста, які прысуджаецца "вынаходліваму прадзюсару за нязменна высокую якасць у кінавытворчасці".

Ганаровыя залатыя статуэткі Оскар за "экстраардынарныя дасягненні на працягу творчага жыцця, адмысловы ўклад у справу кінематографа і ўзорную службу на карысць акадэміі" ўручаныя акцёру Элаю Уолаку і кінагісторыку Кевіну Браўнло.

Фота: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі