Вы тут

Амбасада ЗША ў Беларусі пракаментавала сённяшні мітынг "ябацек"

Студэнты з чырвона-зялёнымі сцягамі каля амерыканскай амбасады / Еўрарадыё

Амбасада ЗША ў Беларусі пракаментавала сённяшні мітынг "ябацек". Яны прыйшлі мітынгаваць да будынка амбасады з чырвона-зялёнымі сцягамі. Удзельнікі акцыі асуджалі ЗША за "дачыненне да арганізацыі дзяржаўнага перавароту" у Беларусі. Але ў іх былі плакаты, намаляваныя месяц таму — задоўга да таго, як Аляксандр Лукашэнка расказаў пра "змову" супраць сябе.

"Сёння ўлады дазволілі мірным дэманстрантам, якія падтрымліваюць рэжым, сабрацца ля нашай амбасады,піша ў Twitter прэс-служба амбасады ЗША ў Беларусі. — Зноў вітаем мірны пратэст".

Пры гэтым амерыканская амбасада звяртае ўвагу на тое, што "мірным дэманстрантам, якія выступаюць за дэмакратыю, патрэбна таксама забяспечыць права на свабоду сходаў без рэпрэсій". "Двайныя стандарты кідаюцца ў вочы", — такімі словамі заканчваецца твіт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.