Вы тут

Амбасада Беларусі: Расія дазволіла толькі транзіт беларусаў, а не ўезд

БЕЛТА

Пастанова ўрада Расіі ад 20 сакавіка дазваляе толькі транзіт грамадзян Беларусі і іншых дзяржаў СНД праз тэрыторыю Расіі. Грамадзян Беларусі, якія не маюць расійскага віду на жыхарства, уезда на расійскую тэрыторыю не для тарнзіту па-ранейшаму забаронены. Так прэс-служба беларускай амбасады ў Расіі патлумачыла змены ў расійскім заканадаўстве.

"Калі ўважліва прачытаць пастанову ўрада Расіі да канца, там зразумела, што гаворка ідзе толькі пра дазвол транзіту беларускіх грамадзян, якія вяртаюцца дадому ў Беларусь з трэціх краін. Пра аднаўленне ўезду ў Расію грамадзян Беларусі, якія не маюць віду на жыхарства ў РФ, для знаходжання на яе тэрыторыі гаворка пакуль не ідзе", — перадае БЕЛТА каментар беларускіх дыпламатаў.

Як распавядала Еўрарадыё, 23 сакавіка з'явілася паведамленне, што грамадзянам СНД, Абхазіі ды Паўднёвай Асетыі дазволены ўезд у Расію праз аэрапорты і выезд праз аэрапорты і іншыя пункты пропуску. МУС Расіі даручана пры неабходнасці суправаджаць да мяжы аўтамабілямі ДАІ асоб, якія выязджаюць аўтамабільным транспартам.

Расія ўвяла часовую забарону на ўезд замежным грамадзянам з 18 сакавіка па 1 траўня. Пад забарону трапілі ў тым ліку і грамадзяне Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.