Аматары памаляваць на сценах нашкодзілі мінскім уладам на 32 млн рублёў

За паўгода ўрон ад надпісаў на фасадах сталічных будынкаў склаў 34 млн. рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Сяргей Пушкоў.
Паводле яго слоў, надпісы былі выяўлены на 2 тысячах 102 дамах у Мінску. Толькі за апошні тыдзень такім чынам было пашкоджана 65 дамоў, урон ацэнены ў 840 тысяч рублёў. Па колькасці надпісаў на будынках лідзіруе Цэнтральны раён сталіцы, бо тут часцей за ўсё арганізуюцца масавыя мерапрыемствы. У астатніх раёнах дамы "распісваюць" прыкладна з роўнай частатой.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі