АМАП правёў затрыманні на гомельскім заводзе ліцця і нармаляў

Гомельскі завод ліцця і нармаляў / Яндэкс
Гомельскі завод ліцця і нармаляў / Яндэкс

На гомельскім прадпрыемстве ЗЛІН (Завод ліцця і нармаляў) адбыліся затрыманні супрацоўнікаў, перадае Радыё "Свабода".

Паведамляецца, што амапаўцы прыехалі на тэрыторыю завода на "бусіках" і жорстка затрымлівалі работнікаў. "Клалі на асфальт, заломвалі рукі, нядзявалі кайданкі", — расказалі "Свабодзе". Агулам затрымалі 14 чалавек.

У тэлеграм-каналах, звязаных з сілавікамі, паведамляецца, што ў Гомелі "адпрацавалі" 30 чалавек. Іх праверылі "на прадмет садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням" і "выявілі сувязі з замежнымі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў". Паведамляецца, што 20 чалавек прыцягнулі да адказнасці.

Па звестках журналістаў, абсалютную большасьць затрыманых асудзілі на 15 дзён арышту. Перачад для іх у гомельскім ІЧУ не прымаюць — нават ваду і туалетную паперу.

Раней паведамлялася пра масавыя затрыманні ў Оршы, а таксама аблаву на адвакатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі