Амаль усе забойствы ў Гродзенскай вобласці здзяйсняюць на глебе алкаголю

Болей за 94% забойстваў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здзяйсняецца пад уплывам алкаголю. Такую статыстыку прывёў на сустрэчы з журналістамі начальнік абласной міліцыі Вадзім Сіняўскі. Паводле яго звестак, на Гродзеншчыне жыве 25,5 тысячы алкаголікаў, а гэта суадносна з колькасцю насельніцтва ў цэлым Дзятлаўскім раёне. Нягледзячы на такую статыстыку, улады вырашылі зняць абмежаванне на продаж алкаголю ўначы.

“Мы лічылі, што гэта трэба дзяржаўна рэгуляваць. Але на ўзроўні дзяржавы нас паправілі і сказалі: “Хлопцы, будзе вось так і так — людзі павінны мець магчымасць усё гэта набываць у вызначаным парадку пад тыя дзяржаўныя гарантыя, якія дзяржава вызначае і дае”, — сказаў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Сіняўскі таксама адзначыў, што рашэнне аб зняцці забароны на начны гандаль алкаголем міліцыя прыняла да выканання і не абмяркоўвае.

Нагадаем, што з 26 жніўня начны продаж алкаголю дазволілі ў Мінску, а затым абмежаванне знялі і ў іншых рэгіёнах краіны.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі