Амаль палова мінчукоў мяркуюць, што прастытуцыі ў Беларусі амаль няма

Амаль палова мінчукоў (40,6%) ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых мяркуюць, што прастытуцыя сустракаецца вельмі рэдка або не сустракаецца ў нашым жыцці зусім. Апытанне грамадскай думкі ў сталіцы ў лістападзе правёў сацыялагічны цэнтр “Люстэрка-інфа”. Агулам былі апытаныя 500 чалавек. Амаль 30% апытаных лічаць, што прастытуцыя сустракаецца, але рэдка.

Цяжка было адказаць на гэтае пытанне 19% рэспандэнтаў. І толькі дзесятая частка ўдзельнікаў грамадскага апытання бачыць у прастытуцыі даволі распаўсюджаную з’яву.

Падобную думку выказалі мінчукі і пра сямейную здраду. Амаль 41% апытаных мяркуюць, што яна сустракаецца, але ня часта. 28,2% рэспандэнтаў перакананыя, што сямейная здрада сустракаецца вельмі рэдка альбо зусім не сустракаецца.

16,4% апытаных не змаглі адказаць на апытанне. І толькі 14,6% лічаць, што гэтая з’ява даволі распаўсюджаная, паведамляе “Ежедневник”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі