Амаль 32 тысячы абітурыентаў пройдуць сёння ЦТ па замежных мовах

Амаль 32 тысячы абітурыентаў пройдуць сёння ЦТ па замежных мовах

Амаль 32 тысячы абітурыентаў пройдуць 22 чэрвеня цэнтралізаванае тэставанне па пяці замежных мовах. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

На англійскую мову запісаліся 27 554 абітурыенты, нямецкую — 3 350, французскую — 818, іспанскую — 222, кітайскую — 37 чалавек. Па словах Міксюка, англійская мова застаецца лідарам сярод замежных моваў, абраных абітурыентамі. Кітайская мова на ЦТ — самая "маладая": летась яе здавалі 42 чалавекі, сёлета — на пяць менш.

Іспыты пачнуцца адначасова па ўсёй краіне ў 11.00. Для рэгістрацыі варта прыйсці загадзя. З сабой абітурыент мусіць мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), і асадку з чорным стрыжнем. 

Калі ў абітурыента выявяць пры сабе мабільнік або шпаргалку, яго выганяць з аўдыторыі. Пераздаць тэст ён зможа толькі ў наступным навучальным годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі