Аляксей Шыдлоўскі ўжо другі раз просіць палітычнага прытулку ў Чэхіі

Паўторна папрасіў палітычнага прытулка ў Чэхіі актывіст беларускай апазіцыі Аляксей Шыдлоўскі.

Упершыню ён рабіў такую спробу ў пачатку лютага, але тады МЗС Чэхіі адмовіла Шыдлоўскаму з-за наяўнасці ў пашпарце літоўскай візы, больш працяглай, чым чэшская. Пасля высылкі актывіст не вяртаўся ў Беларусь, а жыў ва Украіне. На гэты раз Аляксей Шыдлоўскі спадзяецца на станоўчы вынік.

Нагадаем, Шыдлоўскі быў вымушаны папрасіць палітычны прытулак пасля таго, як напрыканцы 2007-га ў Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "хуліганства". Актывіст пабіўся ў краме з прадаўцом з-за партрэта Лукашэнкі. Сам Шыдлоўскі кажа, што бойка была справакаваная.

У 1998 годзе (на здымку) Аляксей Шыдлоўскі быў асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі за антыпрэзідэнцкія графіці, а ў 2001-м яго прыгаварылі да двух гадоў папраўчых працаў за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванага маладзёжнага руху "Зубр".

БелаПАН

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі