Вы тут

Аляксей Протас закінуў сваю другую шайбу ў НХЛ

Аляксей Протас стаў адным з герояў матчу / twitter.com/Capitals

Аляксей Протас закінуў сваю другую шайбу ў НХЛ. Беларускі хакеіст адкрыў лік у матчы "Вашынгтона" з "Каламбусам" — 3:1 (1:0, 1:0, 1:1). І калі першая шайба Протаса была кур'ёзнай (дапамог рыкашэт), дык другая "працоўная" — нападаючы згуляў на дабіванні. Беларуса прызналі другой зоркай у паядынку. Ну а першай зоркай стаў Аляксандр Авечкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.