Аляксандра Сасновіч знялася з турніру ў Ташкенце
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч знялася з турніру ў Ташкенце.
30 верасня наша суайчынніца мусіла выступаць у паядынку другога раўнда супраць японскай тэнісісткі Нао Хібіна. Аднак Сасновіч не змагла выйсці на корт праз праблемы са здароўем, перадае interfax.by.
У стартавым матчы беларуска перамагла славенскую тэнісістку Палону Херцаг — 4:6, 6:3, 6:3.
Фота: 24minsk.by