Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Брысбене (відэа)

Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Брысбене (відэа)

Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал тэніснага турніру ў аўстралійскім Брысбене. Беларуска абыграла яшчэ адну больш рэйтынгавую тэнісістку (у Сасновіч 88-е месца ў рэйтынгу WTA, у яе саперніцы — 16-е). У паўфінале ў двух сэтах была атрымана перамога над Анастасіяй Севаставай з Латвіі — 7:6, 6:4. Саперніцай беларускай тэнісісткі ў фінале будзе пераможца паядынку чэшкі Караліны Плішкавай (4-я ракетка свету) і ўкраінкі Эліны Світолінай (6-я ракетка свету), які пройдзе ў пятніцу.

Аляксандра Сасновіч  —  першая ў гісторыі турніру ў Брысбене тэнісістка, якая пачала выступаць з кваліфікацыі і дайшла да фіналу. У 1-м раўндзе яна перамагла амерыканку Джулію Босерап — 6:1, 6:4, у 2-м — аўстралійку Ізабэль Уолас — 6:3, 6:1, у 3-м — Паліну Монаву з Расіі — 3:6, 7:5, 6:2. У 1/16 фіналу беларуска выйграла ў 11-й ракеткі свету францужанкі Крысціны Младзенавіч — 1:6, 6:3, 7:5, у 1/8 фіналу — у 34-й ракеткі свету эстонкі Анэт Контавейт — 1:6, 7:6, 6:3, у чвэрцьфінале перамагла Алізэ Карнэ з Францыі (яна займае ў рэйтынгу 38-ю пазіцыю) — 3:6, 6:2, 6:3.

Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Брысбене (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі