Вы тут

Аляксандра Сасновіч прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Мельбурне

Аляксандра Сасновіч​ / БЕЛТА

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч саступіла ў фінале турніру ў Мельбурне амерыканцы Амандзе Анісімавай (78 месца ў рэйтынгу WTA). Паядынак доўжыўся больш за дзве гадзіны. Першы сэт Сасновіч саступіла з лікам 5:7, другі выйграла (6:1), але ў трэцім амерыканка зноў аказалася мацнейшай (4:6).

Тым не менш гэты вынік дазволіць Сасновіч прыкметна палепшыць яе становішча ў рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі - ён павінен абнавіцца заўтра. Пакуль яна знаходзіцца на 107-й пазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.