Аляксандра Герасіменя праплыла 50 м вольным стылем з рэкордам Універсіядаў

Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Аляксандра Герасіменя заваявала залаты медаль Універсіяды-2009 у Белградзе. Беларуская спартоўка праплыла 50 метраў вольным стылем з новым рэкордам Універсіядаў.
Вынік Аляксандры Герасімені – 24,62 секунды – на 0,41 секунды лепшы за час, які паказала нямецкая плаўчыха Даратэя Брандт, якая атрымала "срэбра". Трэцяе месца заняла Мішэль Кінг з ЗША з вынікам 25,10 секунды.

Гэтае "золата" – трэці медаль Аляксандры Герасімені на XXV Сусветнай летняй Універсіядзе 2009. Бронзавым медалём сёння адзначылася таксама Алена Копец, якая кінула ядро на 17,48 метра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі