Аляксандр Здзвіжкоў, асуджаны за карыкатуры на Мухамеда, абскардзіў прысуд

Былы намеснік рэдактара газеты "Згода" Аляксандр Здзвіжкоў, асуджаны да трох гадоў турмы за перадрук карыкатур на прарока Мухамеда, абскардзіў прысуд.
Аб гэтым паведаміла адвакат журналіста Мая Аляксандрава. Паводле яе слоў, скаргу Здзвіжкова Вярхоўны суд разгледзіць у другой палове лютага, аднак дакладны час невядомы, паведамляе “Радыё Свабода”.

Адвакат адзначыла, што некалькі дзён назад журналіста перавялі з ізалятара КДБ, дзе ён правёў больш за два месяцы, у следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі