Аляксандр Рыбак зноў едзе на "Еўрабачанне"!

Аляксандр Рыбак зноў едзе на "Еўрабачанне"!

Пераможца "Еўрабачання-2009" нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак зноў прадставіць Нарвегію на песенным конкурсе ў Лісабоне. Яго песня "That’s How You Write Song" ("Вось як ты пішаш песню") у стылі дыска-фанку 90-х  пра веру ў сябе і дасягненне мэтаў стала лепшай ў нацыянальным адборы Melodi Grand Prix.

Беларусы радасна ўспрынялі гэтую навіну. У сацыяльных сетках жартуюць, што цяпер нам ёсць за каго балець на сёлетнім "Еўрабачанні".

Дарэчы, з выканаўцамі і песнямі вызначылася 39 краін, якія бяруць удзел у "Еўрабачанні-2018". Дзве — Расія і Грузія прадставяць конкурсную песню ў самы бліжэйшы час. Невядома таксама, хто паедзе ў Лісабон ад Літвы і Балгарыі.

На сёння найвышэйшыя стаўкі букмекеры прымаюць на прадстаўніка Балгарыі, ізраільцянку Нету Барзілай, эстонку Эліну Нячаеву і чэха Міколаса Джозэфа. У топ-10 таксама ўваходзяць прадстаўнікі Аўстраліі, Швецыі, Іспаніі, Фінляндыі, Нідэрландаў, Расіі. 

Беларускі ўдзельнік — украінец ALEKSEEV — займае 12 радок зборнай букмекерскай табліцы. Аляксандр Рыбак —  на 17-й пазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі