Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з еўракамісарам (фотафакт)

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з еўракамісарам (фотафакт)

30 студзеня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханэсам Ханам, інфармуе БЕЛТА. “Мы катэгарычныя прыхільнікі існавання моцнага ЕС”, — сказаў Лукашэнка. Падрабязнасці сустрэчы чакаюцца пазней.

Візіт Хана ў Беларусь мусіў адбыцца яшчэ восенню мінулага года, але быў адкладзены. Тады Лукашэнка не паехаў на саміт “Усходняга партнёрства”, нашу краіну прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Раніцай у аўторак у Мінску адбылася сустрэча еўракамісара і Макея. Таксама Ёханэс Хан сустрэнецца з кіраўніцтвам ураду, з прадстаўнікамі апазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі