Аляксандр Лукашэнка сказаў, у якім выпадку сыдзе на пенсію

Лукашэнка падчас інтэрв'ю Салаўёву / прэс-служба Лукашэнкі
Лукашэнка падчас інтэрв'ю Салаўёву / прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка сыдзе на пенсію, калі не адчуе падтрымку беларускага народа. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву:

— Калі б я толькі адчуў, што большасць беларускага народа Лукашэнку не падтрымлівае, лёс Лукашэнкі ім жа быў вырашаны на працягу сутак. Я сышоў бы.

На пытанне Салаўёва "Куды?" Лукашэнка адказаў "На пенсію".

На думку Лукашэнкі, зараз яго падтрымлівае большасць. Ён згадаў апытанні грамадскай думкі і сказаў, што патрабуе акружэнне дакладваць выключна праўдзівую інфармацыю.

У 2022 годзе споўніцца 28 гадоў знаходжання Аляксандра Лукашэнкі ва ўладзе. За гэты час, ён не раз заяўляў, што "не трымаецца за крэсла пасінелымі пальцамі". Адно з самых ранніх выказванняў пра тое, як ён "наеўся прэзідэнцтва", датуецца 2002 годам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі