Аляксандр Кульчы адкладзе паездку на Фіджы дзеля гульні за зборную Беларусі

Футбаліст расійскай “Томі” Аляксандр Кульчы гатовы зноў выступаць за зборную Беларусі, калі яму гэта прапануе Бернд Штанге. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю газеце “Прессбол”. Нагадаем, раней нямецкі спецыяліст адмовіўся ад паслуг дасведчанага футбаліста, аднак пасля серыі паражэнняў вымушаны звярнуцца да яго па дапамогу. Кульчы кажа, што заўсёды прыязджае “ў нацыянальную каманду гуляць не за канкрэтнага трэнера, а за краіну”.

Дзеля выступу за зборную ў апошніх матчах адборачнага цыклу з камандамі Албаніі і Галандыі ён гатовы адкласці свой адпачынак і паездку з сям’ёй на Фіджы.

Штанге мяркуе сустрэцца з Кульчым 28 кастрычніка ў Маскве пасля матча “Томі” супраць “Лакаматыва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі