Аляксандр Косінец стаў памочнікам прэзідэнта

Аляксандр Косінец стаў памочнікам прэзідэнта

Аляксандр Косінец прызначаны памочнікам прэзідэнта. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.

З 1997 па 2005 год Косінец быў рэктарам Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта. Потым ён зрабіў вялікі скачок па кар'ернай чынавенскай лесвіцы: у снежні 2005-га быў прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра. З 24 лістапада 2008-га па 27 снежня 2014 года Косінец узначальваў Віцебскі аблвыканкам. У лістападзе 2011 года Лукашэнка надаў яму вайсковае званне генерал-маёра. З 27 снежня 2014-га па 5 снежня 2016 года Косінец займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі