Аляксандр Кныровіч будзе працаваць у стартап-хабе "Імагуру"
![Аляксандр Кныровіч будзе працаваць у стартап-хабе "Імагуру"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/knyrovicz.jpg.webp?itok=0eq04VIk)
Аляксандр Кныровіч будзе працаваць у стартап-хабе "Імагуру". Ён ачоліць развіццё яго міжнароднага бізнесу, паведамляе imaguru.by.
Вясной 2021-га ўлады закрылі "Імагуру" ў Беларусі. Гэта быў найбуйнейшым у нашай краіне стартап-хаб. Вядома, што на адным з яго хакатонаў нарадзіўся той жа праект MSQRD, які пазней быў куплены Facebook. Беларускі бізнесмен Кныровіч нядаўна выйшаў на волю пасля больш за 4,5 года за кратамі і з'ехаў за мяжу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.