Аляксандр Казулін дагэтуль не атрымаў указ пра памілаванне

Пра гэта палітык заявіў падчас прэс-канферэнцыі, якая праходзіць у гэтыя хвіліны на мінскім офісе Партыі БНФ. Ён адзначыў, што пры вызваленні яму практычна не далі часу сабрацца: уся працэдура заняла 8-10 хвілінаў. Паводле слоў Казуліна, калі б не смерць цесця, ён ніколі б не прыняў такога вызвалення, і яго б давялося выштурхоўваць з калоніі сілай, таму цяпер ён у кожны момант гатовы вярнуцца ў калонію.

Палітык заявіў, што ўспрымае вызваленне як факт справядлівасці, але не прымае памілавання, паколькі лічыць сябе невінаватым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі