Аляксандр Ф. Скляр запісаў другія “песні маракоў”

Былы лідар гурта "Ва-Банкъ" Аляксандр Ф. Скляр запісаў новы сольны альбом, які стане лагічным працягам яго папярэдняга дыска "Песни моряков".  Як паведамляецца ў прэс-рэлізе студыі "Саюз", дыск, які атрымаў назву "Песни моряков. Часть вторая", прысвечаны той жа тэматыцы, але створаны зусім у іншай жанравай форме.

Для дыска Скляр абраў 15 кампазіцый пра мора з рэпертуару іншых выканаўцаў. Большасць песень з альбома былі напісаныя больш за паўстагоддзя таму і складаюць класіку рускага шансону. Сярод іншых на дыск трапілі песні Леаніда Уцёсава "Адэскі порт" і "Мішка-адэсіт", а таксама кампазіцыя "У кейптаунскім порце", якая была напісаная ў 1940 годзе Паўлам Гандэльманам на матыў факстроту Шалома Секунды. Дарэчы ў запісе гэтай кампазіцыі ўдзельнічаў Гарык Сукачоў.

Паводле словаў Аляксандра Ф. Скляра, настроем новы альбом чымсьці нагадвае яго сумесны праект з Сукачовым "Боцман и бродяга" 1995 года, але, у адрозненні ад яго, новы дыск атрымаўся значна больш асэнсаваным, без аніводнага прахаднога нумару.

Дата выхаду альбома "Песни моряков. Часть вторая" пакуль не паведамляецца.

Фота: friends-forum.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі