Вы тут

Алесін: У гібрыдную вайну ўзброеныя сілы ўступаюць тады, калі амаль усё згублена

Аляксандр Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў. Чаму апошнім часам вайсковыя вучэнні ў Беларусі сталі частай з’явай, чаму іх мэты з буйнога супрацьстаяння арміям ворага здрабнелі да ліквідацыі невялікай тэрарыстычнай групоўкі, а таксама пра змены стасункаў з НАТА і Расіяй і ці баяцца нам нападу суседзяў ды з якога боку, ў эфіры Еўрарадыё разважае вайсковы эксперт Аляксандр Алесін.

Некаторыя цытаты з размовы:

“Усе дзеянні прадугледжаныя планамі сумеснай расійска-беларускай абароны і перафарматаваныя да ўмоваў вядзення гібрыднай вайны”.

“Няма такога саперніка, якога мы б пабойваліся, але ёсць новыя пагрозы, якія ўзніклі ў апошні час”.

“У бліжнім баі, у мабільнай вайне галоўную ролю будзе выконваць маральна-псіхалагічныя якасці вайскоўцаў і іх натрэніраванасць, а тут мы нікому не саступаем”.

“Гібрыдная вайна — дзейнасць у галіне эканомікі, інфармацыі, псіхалагічны ціск. Узброеныя сілы ўступаюць ужо толькі на апошніх этапах драмы, значыць, ужо амаль усё згублена”.

Аляксандр Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі афіцэраў, каб яны акурат не рыхтаваліся да ўчорашняй вайны, а працавалі над тым, што існуе цяпер”.

“Не выключаю, што міратворчыя вучэнні з натаўскім кантынгентам будуць праходзіць на нашых палігонах ужо ў бліжэйшы час”.

“У стасунках з Расіяй я асаблівых зменаў не заўважыў, а вось з НАТА ў нас адбываюцца пэўныя пацяпленні”.

“У мяне ёсць інфармацыя, што заходнія краіны праяўляюць ініцыятыву, каб наладзіць з намі сістэму абмену інфармацыяй”.

“Баяцца нам нікога не трэба, але варта апасацца і рыхтавацца”.