А.Лябедзька: Пакуль з нашых кандыдатаў не рэгіструюць кожнага пятага

Сёння ў Беларусі праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якая завяршаецца 28 жніўня. Паводле папярэдніх звестак, акруговыя выбарчыя камісіі не рэгіструюць кожнага пятага прадстаўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Анатоль Лябедзька:

"Ёсць толькі інфармацыя па асобных акругах - 10-15-ці. Па падаўляючай большасці акругаў на заўтра запрашаюць кандыдатаў у кандыдаты і там будуць агучваць рашэнні".

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч кажа, што звестак па зарэгістраваных кандыдатах ад Партыі БНФ пакуль няма.

Адзін з кіраўнікоў Партыі камуністаў Беларускай Валерый Ухналёў паведаміў Еўрарадыё, што пакуль ёсць інфармацыя па пяцёх кандыдатах: тры з іх зарэгістраваныя (у Пінску, Брэсцкім раёне і Гомелі), два (у Баранавічах і Шчучыне) - не.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі