Алімпійскую вёску ў Ванкуверы не могуць дабудаваць з-за фінансавага крызісу

Алімпійская вёска ў Ванкуверы не будзе дабудаваная ў тэрмін. З-за фінансавага крызісу арганізатары не могуць разлічыцца з будаўнікамі, якія перавысілі ліміт бюджэту ў 100 мільёнаў долараў. Зараз за пабудовы возьмецца іншая будаўнічая арганізацыя. Дэфіцыт будаўніцтва на гэты момант складае ўжо 193 млн долараў. Улетку мінулага года падчас росквіту эканомікі гаворка ішла аб тым, што горад заробіць 64,5 млн долараў толькі на продажы кватэр у Алімпійскай вёсцы.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі