Алімпійская хакейная зборная Беларусі прайграла шведам

19 лютага на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы зборная Беларусі па хакеі сустракалася са шведамі. Гульня скончылася з лікам 4:2 на карысць "Трэ Крунур". Лёс матча быў вырашаны ў першым перыядзе, калі шведы закінулі дзве шайбы. У другім перыядзе гульня выраўнялася, а ў трэцім беларусы на нейкі час нават скарацілі адставанне да адной шайбы.

Але за 10 секунд да фінальнай сірэны Альфрэдсан аформіў дубль, узнавіўшы разрыў у два дакладныя кідкі. Пасля матча нападаючы зборнай Швецыі сказаў, што матч мог скласціся для "Трэ Крунур" лягчэй. Але "у другім тайме беларусы адчулі ўпэўненасць у сваіх сілах. У канцоўцы яны атакавалі з усіх сіл, спрабуючы зраўняць рахунак", — цытуе Альфрэдсана сайт Sports.ru.

У групавым турніры Алімпійскіх гульняў беларусам засталося згуляць са зборнай Нямеччыны. Матч пачнецца 21 лютага ў 7:00 па беларускім часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі