Алімпійскаму чэмпіёну Андрэю Арамнаву пагражае крымінальная адказнасць?

20-гадоваму беларускаму штангісту, алімпійскаму чэмпіёну Андрэю Арамнаву пагражае крымінальная адказнасць. Ён няўдала адзначыў уручэнне ключоў ад мінскай трохпакаёвай кватэры за залаты медаль у Пекіне - на наступны дзень быў спынены ў Барысаве ДАІшнікамі і высветлілася, што спартсмен кіраваў машынай у стане алкагольнага ап'янення. Праўда, афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. Аднак, як піша сайт belmy.info, Мінспорту і федэрацыя цяжкай атлетыкі ўжо рыхтуе Арамнаву пакаранне. Між тым, аказваецца, што алімпійскі чэмпіён у снежні 2008-га ўжо быў затрыманы ДАІшнікамі - ён таксама кіраваў машынай у стане алкагольнага ап'янення.

Тады Арамнава пакаралі штрафам у памеры болей за мільён рублёў, ён быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам на тры гады. А за паўторнае парушэнне наступае крымінальная адказнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі