Вы тут

Алімпіяду ў Токіа дзеля каранавіруса пераносіць не будуць

Reuters

Летняя Алімпіяда ў Токіа пройдзе з 24 ліпеня па 9 жніўня, як і было запланавана. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай заяве, якую прыняў выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту, абмеркаваўшы пагрозу кітайскага каранавіруса.

Выканкам МАК заклікаў спартоўцаў працягваць падрыхтоўку да алімпійскіх спаборніцтваў. 

Паводле рэгламенту Токіа мае права адкласці Алімпіяду да канца года. Але адмяніць Гульні можа толькі МАК.

Вераіі пра адмену сёлетняй Алімпіяды сталі з'яўляцца ў СМІ пасля таго, як разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы былі або адмененыя, або прайшлі без гледачоў. Гэткім чынам арганізатары засцерагаліся ад распаўсюду кітайскага каранавіруса. Улады Японіі неаднаразова казалі, што для Алімпіяды ніякай пагрозы няма. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.