Вы тут

Алімпіяда 2028 года пройдзе ў Лос-Анджэлесе

Фота: pixabay.com

Алімпійскія гульні 2024 года адбудуцца ў Парыжы, а 2028-га — у Лос-Анджэлесе. Такой дамоўленасці дасягнулі гэтыя гарады з Міжнародным алімпійскім камітэтам. 

Спярша на правядзенне Алімпіяды 2024 года выставілі заяўкі Лос-Анджэлес, Парыж, Будапешт, Рым і Гамбург. Аднак апошнія тры гарады пазней свае заяўкі адклікалі, пакінуўшы дзве кандыдатуры — Парыж і Лос-Анджэлес. У выніку абодва гарады змовілі дамовіцца і размеркаваць арговасць правядзення Алімпійскіх гульняў.

Паводле першапачатковых планаў выбары месца правядзення Алімпіяды-2024 мусілі адбыцца толькі 13 верасня ў Перу. Аднак дзякуючы дамоўленасці паміж Парыжам і Лос-Анджэлесам гэтыя выбары будуць толькі фармальнасцю.