Вы тут

Алімбекава — на 2-м месцы ў агульным заліку Кубка свету па біятлоне

Дынара Алімбекава / biathlonworld.com

Дынара Алімбекава — на 2-м месцы ў агульным заліку Кубка свету па біятлоне. На трэцім этапе ў аўстрыйскім Хохфільцане беларуская біятланістка заваявала золата ў спрынце і срэбра — у гонцы пераследу. Алімбекава саступае толькі 6 балаў Марце Олсбю-Ройсэлан з Нарвегіі.

Чацвёрты этап Кубка свету таксама пройдзе ў Хохфільцане, ён стартуе 17 снежня, калі пройдзе мужчынскі спрынт. Жаночая спрынтарская гонка прызначана на 18 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.