Альфер: Дзяржава спрабуе адрэзаць грамадзян Беларусі ад Карты паляка

Мінюст Беларусі ініцыюе законапраект, які забароніць дзяржаўным служачым мець Карту паляка. Чаму Мінюст пры гэтым кажа пра ўнясенне паправак не толькі ў закон «Аб дзяржслужбе», але і ў законы "Аб грамадскіх аб'яднаннях" і "Аб грамадзянстве»?

Еўрарадыё: Мінюст ініцыюе законапраект, каб забараніць дзяржаўным служачым мець Карту паляка. Чаму цяпер і з чым звязаная такая ініцыятвыва?

Альфер: “Дзяржава дастаткова даўно і лагічна робіць розныя заходы, каб пэўныя катэгорыі грамадзянаў Беларусі не маглі атрымаць Карту паляка. Зразумела, што намнога прасцей зрабіць гэтыя законы для джяржаўных служачых. Аснова для законапраекта, які рыхтуе Мінюст – гэта рашэнне Канстытуцыйнага суда Беларусі ад 7 красавіка гэтага года, якім ён прызнаў пэўныя нормы закона “Аб Карце паляка” не адпаведнымі агульнапрызнаным прынцыпам суверэннэй роўнасці дзяржаваў”.

Еўрарадыё: Змены рыхтуюцца не ў адным законе, а ў некалькі, чаму?

Альфер: “Прадсатўніком Міністэрства юстыцый было агучана, што рыхтуюцца змены ў трох законах – “Аб дзяржслужбе”, "Аб грамадскіх аб'яднаннях” і “Аб грамадзянстве”. Мінюст палічыў, што у гэтыя тры закона трэба ўводзіць змены, каб поўнасцю выключыць магчымасць атрымання дзяржаўнымі служачымі Карты паляка".

Еўрарадыё: А ці не можа быць так, што пры змене законаў “Аб грамадскіх аб'яднаннях" і "Аб грамадзянстве” змены закрануць не толькі дзяржаўных служачых, але і астатніх грамадзянаў Беларусі?

 Альфер: “З законам “Аб дзяржслужбе” ўсё зразумела. Але два іншыя законы – “Аб грамадскіх аб'яднаннях" і "Аб грамадзянстве” - яны не выдзяляюць пэўных катэгорый грамадзянаў Беларусі – дзяржслужачых або не дзяржслужачых, яны тычацца ўсяго насельніцтва Беларусі. Мы абмяркоўвалі гэтае пытанне, што ж  у гэтыя законы можна ўставіць і сыходзімся ў пэўным непаразуменні, якія папраўкі будуць у гэтыя законы ўведзеныя. Мне здаецца, што вельмі цяжка гэтымі папраўкамі абмежаваць толькі дзяржаўных служачых”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі