Алесь Бяляцкі сустрэўся з кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім

Паводле Cікорскага, Польшча балюча ўспрыняла арышт праваабаронцы. Кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства абмеркаваў са старшынёй цэнтра “Вясна” палітычную сітуацыю ў Беларусі, канфлікт ва Украіне, а таксама дзейнасць Еўрасаюза па падтрымцы дэмакратыі.

“Апошнія тры гады былі цяжкім выпрабаваннем. Вы ў чарговы раз даказалі сваю няскоранасць. Мы балюча перажывалі ваш арышт”, — заявіў міністр.

Бяляцкі ў сваю чаргу падкрэсліў, што не вінаваціць польскі бок у сваім зняволенні.

Беларускі праваабаронца быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і асуджаны на 4,5 гады калоніі з канфіскацыяй маёмасці за ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

21 чэрвеня Алесь Бяляцкі быў вызвалены па амністыі, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі