Алексіевіч патлумачыла: Каардынацыйная рада застаецца, але ёсць новыя людзі

Алексіевіч патлумачыла: Каардынацыйная рада застаецца, але ёсць новыя людзі

Святлана Алексіевіч удакладніла інфармацыю наконт Каардынацыйнай рады. 

"Шмат новых людзей запісваецца ў Каардынацыйную раду, ёсць там кіроўны орган. Увесь наш рух працягвае працу. І там з'явіліся новыя людзі, як Баграцоў. І іншыя людзі туды ўваходзяць, але гэтыя імёны не агучваюцца",перадае яе словы Радыё "Свабода".

Раней з'явілася інфармацыя, быццам Алексіевіч заявіла пра стварэнне новай Каардынацыйнай рады, чые імёны трымаюцца ў сакрэце. 

Сама пісьменніца цяпер знаходзіцца ў Германіі, куды яна выехала на лячэнне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі