Akute выступяць на дабрачынным канцэрце ў Магілёве

У магілёўскай антыкавярні "Чердак" 17 ліпеня выступяць: Akute, Юрый Несцярэнка, Цімафей Яравікоў ("Сердце дурака"), Аляксандр Мельнікаў (Melyazm), Алёна Каўкова ("Обаяние Невовлечённости") і Данііл "Змей" Карпенка.

Аплачваецца не квіток, а час, праведзены ў кавярні: у дзень мерапрыемства 80 тысяч, папярэдне 70 тысяч рублёў. Усе грошы будуць пералічаныя Алісе.

Аліса, на лячэнне якой збіраюць грошы, не бачыць на адно вока праз малавывучаную стыхійную паталогію. Цяпер тое самае адбываецца з другім вокам. Калі не зрабіць аперацыю за 5 тысяч долараў, то яна застанецца без зроку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі