Актывісты руху "За свабоду" падарылі бібліятэкам кнігі пра Еўрасаюз (фота)

18 сакавіка актывісты руху "За свабоду", жадаючы пазнаёміць суайчыннікаў з Еўрасаюзам, падаравалі Ваўкавыскім, Шчучынскім і Мастоўскім школьным бібліятэкам кнігу прафесара Парыжскага інстытута палітычных даследаванняў Паскаля Фантэйна "Еўропа ў 12 уроках". Кніга займальна і грунтоўна распавядае пра мэты, механізмы і рэаліі ЕС.  Ва ўсіх школах да актывістаў аднесліся прыязна. І толькі ў Мастах бібліятэкарка 5-й школы спужалася і сказала, што не аформіць кнігі, бо не атрымала іх праз афіцыйныя крыніцы. Яна накіравала сяброў руху да дырэктаркі, якой на месцы, аднак, не аказалася.


На фота: Сябра рады Руху "За свабоду" Алесь Зарэмбюк

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі